Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнік магілёўскага Марша Салідарнасьці «праспаўся ў выцьвярэзьніку». На яго склалі пратакол за заклік да пратэсту


Раман Мішчаннка
Раман Мішчаннка

Магілёўскага актывіста АГП і зяўніка Маршe Салідарнасьці Рамана Мішчанку выпусьцілі з выцьвярэзніка. Прабыў ён там блізу 5 гадзінаў. Паводле хлопца? затрымалі яго, калі ён наважыўся выйсьці з дому, каб сфатаграфаваць міліцэйскі УАЗік, які стаяў ля пад’езду.

«Зьбіраўся вывесіць фотку ў фэйсбук, каб такім чынам паведаміць, што не магу выйсьці з дому. Двое мужчынаў у цывільным скруцілі і пасадзілі ў гэты жа ЎАЗік», — апавёў пра затрыманьне Раман.

«Адразу чамусьці мэтанакіравана павезьлі ў выцьвярэзьнік, — казаў ён. — Праверылі на алькаголь. Прыбор меўся паказаць нулявы ровень ап’яненьня, бо я ня піў, але мне яго не паказалі. У паперамі запісалі 1, 28 прамілі. Кінулі ў камэру».

Па словах Рамана пасьля пяць гадзін утрыманьня ў выцьвярэзьніку яго завезьлі ў ленінскі аддзел міліцыі. «Там азнаёмілі з матэрыяламі справы, распачатай па факце разьмяшчэньня ў інтэрнэце закліку да ўдзелу ў несакцыянаванай акцыі пратэсту. Выпісалі позву на 3 траўня для складаньня пратаколу адміністрацыйнага правапарушэньня», — паведаміў Раман Мішчанка.

Актывіст зьвязвае сваё зьняволеньне з намерамі прыйсьці на плошчу Леніна, каб там паспрабаваць правесьці Марш Салідарнасьці, на які гарвыканкам ня даў дазволу.

Праваабаронцы, якім удалося адшукаць актывіста, дапускаюць, што супраць Мішчанкі была ўжытая новая форма прэвэнтыўнага затрыманьня, каб не дапусьціць яго зьяўленьня на месцы правядзеньня акцыі пратэсту. У выцьвярэзьніку казалі, што Мішчанка нападпітку і сьпіць. Выпусьцяць, запэўнілі супрацоўнікі спэцустановы, калі прасьпіцца.

Супрацоўнікі спэцізалятару не дапусьцілі да яго маці. Праваабаронцы напісалі ў абласной управе міліцыі скаргу на спэцустанову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG