Статкевічу і Лосіку ўзмацнілі абвінавачаньні, «Беларуская нафтавая кампанія» прыпыняе транзыт праз Клайпеду. Найважнейшае за 15 сьнежня

Мікола Статкевіч падчас выбарчага пікету на Камароўскім рынку ў Менску

Мікалаю Статкевічу «абцяжарылі» абвінавачаньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Статкевічу выставілі новае абвінавачаньне: яму пагражае да 8 гадоў турмы

Кансультант Радыё Свабода палітзьняволены Ігар Лосік стаў фігурантам новай крымінальнай справы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на новае абвінавачаньне палітвязень Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту. Да галадоўкі далучылася і ягоная жонка

87-гадовую Лізавету Бурсаву асудзілі за сьцяг на бальконе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне вісеў сьцяг. Каб было відаць, за каго я галасавала». 87-гадовую Лізавету Бурсаву асудзілі за сьцяг на бальконе

Большасьць затрыманых учора ў Менску пэнсіянэраў адпусьцілі, некалькіх накіравалі ў турму на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да чатырох месячных пэнсій штрафу. Судзяць пэнсіянэраў, затрыманых у Менску падчас маршу пратэсту 14 сьнежня

Праваабаронцам стала вядома пра вызваленьне аднаго палітычнага вязьня з больш як паўтары сотні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На аднаго палітвязьня ў Беларусі стала меней: наваполацкі актывіст Віктар Шавура на волі

Скарга аб зьмене меры стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту ў дачыненьні да Марфы Рабковай, каардынатаркі валянтэрскай службы «Вясны», засталася без задавальненьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд пакінуў праваабаронцу Марфу Рабкову пад вартай. Яна дапамагала ахвярам рэпрэсій

Рабочага МАЗу асудзілі на 3 гады «хіміі» за абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў камэнтары да відэа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочага МАЗу асудзілі на 3 гады «хіміі» за абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў камэнтары да відэа

Палата прадстаўнікоў Беларусі плянуе прыняць закон пра «замежных агентаў». Такі закон ужо дзейнічае ў Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі плянуюць прыняць закон пра «замежных агентаў»

Беларускі спэцэкспартэр на няпэўны час прыпыняе пастаўку нафтапрадуктаў праз тэрмінал кампаніі Klaipedos nafta.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская нафтавая кампанія» прыпыняе транзыт праз порт Клайпеды. Гэтым Лукашэнка пагражаў Літве

Трэці пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць кіраўніцтва Беларусі прадстаўнікі краін у ЭЗ могуць ухваліць у сераду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэці пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць кіраўніцтва Беларусі маюць папярэдне ўхваліць ужо заўтра

У ЗША адбылося галасаваньне ў Калегіі электараў, якое зацьвердзіла перамогу дэмакрата Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калегія электараў зацьвердзіла перамогу Джо Байдэна на выбарах прэзыдэнта ЗША

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны назваў імёны сваіх атрутнікаў: гаворка ідзе пра восем супрацоўнікаў ФСБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яд трапляў у арганізм павольна». Экспэрт-таксыколяг пра некалькі спробаў атруціць Навальнага