Дыпляматы сустрэліся з Макеем. Памёр Кебіч. Палітвязьняў ужо 141. Найважнейшае за 9 сьнежня

Заходнія дыпляматы супраць гвалту

Падзеі 9 сьнежня.

Сёньня кіраўнікі місіяў Эўразьвязу і дзяржаваў-удзельніц ЭЗ, прадстаўленых у Менску, а таксама Вялікай Брытаніі, Швайцарыі і ЗША, сустрэліся зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Яны заклікалі спыніць гвалт і вызваліць палітвязьняў ды ўсіх несправядліва затрыманых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Заходнія дыпляматы сустрэліся зь міністрам Макеем

Памёр Вячаслаў Кебіч. У сусьветную гісторыю ён увойдзе як адзін з шасьці кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія падпісалі Белавескае пагадненьне аб спыненьні існаваньня СССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ад каранавірусу памёр першы кіраўнік ураду незалежнай Беларусі, канкурэнт Лукашэнкі на выбарах 1994 году Вячаслаў Кебіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кебіч мог зьмяніць Беларусь да лепшага. Але зьмяніў да горшага

Генэральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс пачаў дасудовае расьсьледаваньне злачынстваў супраць чалавечнасьці па скарзе грамадзяніна Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Генпракуратура Літвы пачала дасудовае рассьледаваньне аб гвалце міліцыі ў Менску

Аўтарка артыкулу, дзе прыводзілася сьведчаньне лекара аб адсутнасьці алькаголю ў крыві Рамана Бандарэнкі, застанецца за кратамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Менскі гарадзкі суд пакінуў пад вартай журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч, якую прызналі палітзьняволенай

Уначы са звыклага месца зьнік галоўны афіцыйны сьцяг Рэспублікі Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінулай ноччу з флягштоку на менскай плошчы Дзяржаўнага сьцягу зьнялі галоўны афіцыйны сьцяг

Сьпіс людзей, якіх праваабарончыя арганізацыі назвалі палітзьняволенымі, вырас у Беларусі да 141.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праваабаронцы: колькасьць палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі з пачатку выбараў перавысіла 900