Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памёр першы кіраўнік ураду незалежнай Беларусі, канкурэнт Лукашэнкі на выбарах 1994 году Вячаслаў Кебіч


Прэм'ер-міністар Вячаслаў Кебіч на трыбуне Вярхоўнага Савету.
Прэм'ер-міністар Вячаслаў Кебіч на трыбуне Вярхоўнага Савету.

Яму было 84 гады.

Пра сьмерць Вячаслава Кебіча паведаміў «Нашай ніве» ягоны сын.

26 лістапада ён захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў шпіталі. Інфармацыі пра пахаваньне пакуль няма.

Хто такі Вячаслаў Кебіч

Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 году на Валожыншчыне.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава, другім сакратаром Менскага гарадзкога камітэту, а затым абласнога камітэту КПБ.

У 1985-1990-х — намесьнік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржпляну БССР. У 1990–1994 гадах — старшыня Савету міністраў БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Прайграў прэзыдэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 году. Пайшоў у адстаўку 21 ліпеня 1994-га.

8 сьнежня 1991 году разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавескае пагадненьне аб ліквідацыі СССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG