Менчуку далі штраф за надпісы на доме амапаўцаў. Пракурор адмовіўся ад фармулёўкі пра цынізм

Надпісы на доме амапаўцаў

25-гадовага менчука аштрафавалі на 5400 рублёў за надпісы на доме, дзе жывуць амапаўцы. Да суду яго месяц трымалі пад вартай, паведаміў Tut.by.

6 кастрычніка Герман Кузьняцоў зрабіў два надпісы на дамах у былым вайсковым гарадку за Ўруччам, дзе жывуць амапаўцы. Жыхары тых дамоў яго і затрымалі.

У матэрыялах справы адзначана, што «грубыя і цынічныя надпісы абражаюць гонар і годнасьць грамадзян, дэманструюць пагарду да маральных каштоўнасьцяў і грамадзкага парадку, тым самым выклікаюць у грамадзян пачуцьцё абурэньня».

Экспэртызы «цынічнасьці» надпісаў не было, таму пракурор адмовіўся ад гэтай фармулёўкі. Ён прасіў пакараць падсуднага арыштам, тады б яму залічыўся час, праведзены пад вартай. Але цяпер Кузьняцоў павінен заплаціць яшчэ і штраф.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуску са Швайцарыі судзяць за нібыта сарваную зь міліцыянта балаклаву
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На абароне рэжыму Лукашэнкі. Што вядома пра былых беркутаўцаў, якія апынуліся ў беларускім АМАПе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за два дні вынесьлі прынамсі 4 прысуды за супраціў ці абразу міліцыянтаў