Яна Трусіла, фотакарэспандэнтка «Новага часу», асуджаная на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
Прысуд вынесла судзьдзя Ленінскага раёну Менску Юлія Шут. Ноч дзяўчына правяла ў ЦІП на Акрэсьціна.
Яну Трусілу затрымалі напярэдадні на вуліцы Прытыцкага. Як расказалі відавочцы, за ёй гналіся чатыры чалавекі ў аліўкавай форме — журналістка, верагодна, здымала спэцтэхніку.
Для яе гэта ўжо другое затрыманьне. Першы раз Яну схапілі 1 лістапада ў Курапатах і прысудзілі 13 сутак арышту. З турмы на Акрэсьціна ў дзень прыёму перадач яе разам зь іншымі вязьнямі вывезьлі ў СІЗА Баранавічаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ахоўнікі ўключалі нам песьню Данчыка». Пасьля 15 дзён арышту вызваліўся апэратар Андрэй РабчыкЗа кратамі, бо журналістыЖурналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньнеБАЖ патрабуе вызваленьня журналістак Андрэевай, Барысевіч, Чульцовай, спыненьня перасьледу яшчэ шасьці калегаў