Ціханоўская трапіла ў сьпіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын сьвету

Сьвятлана Ціханоўская ў Бэрліне, 6 кастрычніка 2020

Брытанская навіновая кампанія BBC апублікавала свой штогадовы сьпіс найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын сьвету.

У сьпісе за 2020 год ёсьць Сьвятлана Ціханоўская.

«Сьвятлана Ціханоўская – былая кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі, дзе яна ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычны рух. У жніўні 2020 году прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка заявіў пра пераканаўчую перамогу на выбарах, выклікаўшы пратэсты па ўсёй краіне на фоне пашыраных абвінавачаньняў у фальсыфікацыі галасаваньня.

У хуткім часе пасьля выбараў, баючыся за бясьпеку сваіх дзяцей, Ціханоўская зьехала зь Беларусі ў Літву. Яна працягвае ўзначальваць дэмакратычны рух у выгнаньні».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мы адчулі сябе народам і гаспадарамі ў сваёй краіне». Сьвятлана Ціханоўская пра 100 дзён пратэстаў

BBC дае цытату Ціханоўскай:

«Ніколі, ні на імгненьне ня верце нікому, хто кажа, што вы слабыя. Мы часта не разумеем, якія мы моцныя».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская: Беларусь падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе