Мітрапаліт засьцерагае ад вайны, кіраўнік МУС віншуе зь юбілеем НКВД, «чорныя хмары» над чэмпіянатам. Найважнейшае за 21 лістапада

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, 22 лістапада 2019 году, перапахаваньне паўстанцаў 1864-64 гадоў

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў імшу ў віленскім касьцёле Сьвятой Тэрэзы (пры Вострай Браме). На пачатку службы ён заклікаў маліцца за Беларусь і зрабіў некалькі важных заяваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Кандрусевіч: «Беларусь перажывае нябачаны крызіс, які можа завяршыцца грамадзянскай вайной»

У заяве на сайце МУС новапрызначаны Лукашэнкам міністар унутраных спраў Іван Кубракоў згадаў, што 21 лістапада 1920 году на паседжаньні Народнага камісарыяту ўнутраных спраў было ўтворана палітычнае ўпраўленьне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар унутраных спраў Беларусі павіншаваў са 100-годзьдзем утварэньня палітычных упраўленьняў НКВД

Генадзя Коршунава, вызваленага ад пасады дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук, канчаткова звольнілі з інстытуту. Сацыёляг заставаўся там навуковым супрацоўнікам і дактарантам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Коршунава канчаткова звольнілі з установы

19 лістапада на свой суд па крымінальным абвінавачаньні не зьявіўся шматразовы чэмпіён сьвету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматразовага чэмпіёна сьвету па адзінаборствах, якога зьбілі падчас пратэсту, вінавацяць у супраціве сілавікам. Ён зьнік перад судом

​Cтудэнтцы БДУ, прэс-сакратарцы «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» Ксеніі Сырамалот і студэнту БДУ, актывісту «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» Ягору Канецкаму прад’яўлена абвінавачаньне па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выкрадаючы моладзь, урад выкрадае будучыню». Студэнтаў пакідаюць у СІЗА КДБ

21 лістапада адразу некалькі менскіх дваровых чатаў зьмянілі сваю аватарку на дзяржаўны сьцяг ці герб — у папярэдніх выпадках гэта служыла прыкметай, што чат перайшоў пад кантроль невядомых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры дваровыя чаты Менску перайшлі пад кантроль невядомых

Кіраўнік хакейнай фэдэрацыі Даніі Генрык Бак Нільсэн сказаў, што калі пацьвердзіцца гісторыя з Баскавым, то правядзеньне чэмпіянату сьвету ў Беларусі «будзе падобным да падліваньня бэнзіну ў агонь».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэдэрацыя хакею Расеі не атрымлівала прапановы прыняць у сябе чэмпіянат сьвету — 2021

Беларускі гурт Pomidor/OFF прысьвяціў песьню «Я выхожу» Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за ўвесь час існаваньня савецкай улады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я выхожу». Музыка Памідораў прысьвяціў новую песьню Раману Бандарэнку і ўсім ахвярам гвалту. ВІДЭА