Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя хакею Расеі не атрымлівала прапановы прыняць у сябе чэмпіянат сьвету — 2021


Талісман чэмпіянату сьвету-2021, які мусіць прайсьці ў Беларусі і Латвіі
Талісман чэмпіянату сьвету-2021, які мусіць прайсьці ў Беларусі і Латвіі

Фэдэрацыя хакею Расеі (ФХР) не атрымлівала прапановы прыняць у сябе матчы чэмпіянату 2021, гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце ў сувязі з паведамленьнямі аб магчымым пераносе часткі турніру зь Беларусі ў іншую краіну.

ФХР нагадвае, што рашэньне аб зьмене арганізатара чэмпіянату сьвету прымае выключна Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF). «У цяперашні час такое рашэньне не прынята», — падкрэсьліваецца ў паведамленьні.

«У цяперашні час у ФХР не паступала прапановы прыняць ЧС-2021. У выпадку такога звароту фэдэрацыя разгледзіць магчымасьць правядзеньня гэтага турніру», — адзначае ФКР.

Пасяджэньне Міжнароднай фэдэрацыі хакею, якое прайшло 18 лістапада ў Цюрыху, адклала рашэньне аб лёсе чэмпіянату свету — 2021 у Менску і Рызе.

«У Беларусі ўзьнікаюць цяжкасьці, да якіх неабходна ставіцца сур’ёзна, паколькі існуе значная рызыка таго, што цяперашнія праблемы ў Менску, пазыцыя ўрада суарганізатара Латвіі і пандэмія COVID-19 акажуць значны ўплыў на чэмпіянат свету — 2021», — адзначыў прэзыдэнт IIHF Рэнэ Фазэль. Прэзыдэнт і рада IIHF выказалі меркаваньне, што для вырашэньня лёсу турніру неабходна больш часу.

  • 17 верасьня Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая ў тым ліку заклікае не праводзіць частку чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай 2021 года ў Беларусі. У дакумэнце ўтрымліваецца заклік да нацыянальных хакейных фэдэрацый краін ЭЗ і ўсіх дэмакратычных краінаў выступіць са зваротам да Міжнароднай фэдэрацыі хакею аб адклiканьнi рашэньня аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 года ў Беларусі, пакуль сытуацыя з правамі чалавека ў краіне не палепшыцца.
  • У сувязі з беларускімі падзеямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Латвія раней афіцыйна заклікала ІІХФ перанесьці ЧС з Беларусі ў іншую краіну.
  • У лістападзе Латвія заявіла пра гатоўнасьць сама прыняць ЧМ. Асобныя краіны прыгразілі байкотам, калі першынства будзе прымаць Менск.
  • 16 лістапада Латвія на нявызначаны тэрмін забараніла ўезд старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыю Баскаву, якога западозрылі ў датычнасьці да зьбіваньня менчука Рамана Бандарэнка, які памёр пасьля гэтага. Сам Баскаў адкінуў гэтыя абвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG