Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных спраў Беларусі павіншаваў са 100-годзьдзем утварэньня палітычных упраўленьняў НКВД


Іван Кубракоў (у цэнтры). Люты 2020 году.

У заяве на сайце МУС новапрызначаны Лукашэнкам міністар унутраных спраў Іван Кубракоў згадаў, што 21 лістапада 1920 году на паседжаньні Народнага камісарыяту ўнутраных спраў было ўтворана палітычнае ўпраўленьне:

«І ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў пасьляваенных бітвах з бандфармаваньнямі, і падчас ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, і ў простыя міліцэйскія будні супрацоўнікі ідэалягічных падразьдзяленьняў заўсёды былі галоўнымі памочнікамі камандзіраў, адзіным прывілеем якіх было — знаходзіцца ў першым шэрагу, а асноўным прынцыпам – усё для падначаленых, усё ў імя чалавека».

Згадаў міністар і цяперашні палітычны крызіс у Беларусі і ролю ў ім ідэалягічных аддзелаў міліцыі:

«Вынікам сыстэмнай, мэтанакіраванай работы ў гэтых напрамках зьяўляецца пасьпяховае выкананьне ў складанай сацыяльна-палітычнай абстаноўцы задач па прызначэньні».

НКВД СССР адказвае за рэпрэсіі мільёнаў нявінных ахвяр сталінскага рэжыму ў 1920–50-х гадах.

Органы беларускай міліцыі абвінавачваюць у катаваньнях тысяч удзельнікаў акцый пратэсту супраць фальшывых выбарах 9 жніўня 2020 году і пасьлявыбарчага гвалту. Па ніводнай з 2000 скаргаў у Сьледчы камітэт на катаваньні крымінальныя справы дагэтуль не заведзеныя, у тым ліку і па фактах сьмерцяў актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG