Намёты на «плошчы Перамен», Макарэвіч у акцыі "Жыве Беларусь", затрыманьні страйкоўцаў «Беларуськалія». Найважнейшае за 14 лістапада

Найважнейшыя навіны 14 лістапада.

На «плошчы Перамен» абвясьцілі бестэрміновы пратэст і паставілі намёты, каб забясьпечыць кругласуткавую варту. У памяць Рамана Бандарэнкі прагучаў «Рэквіем» Моцарта, запісаны ў менскім Чырвоным касьцёле.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «плошчы Перамен» у Менску паставілі намёты. Гараць сьвечкі. Сьпявае хор. ФОТА, ВІДЭА

Сям’і Бандарэнкі пакуль не аддаюць цела Рамана, таму не вядомы і дзень пахаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям’і Бандарэнкі пакуль не аддаюць цела Рамана

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Латвіі з прэзыдэнтам гэтай краіны, прэм’ерам, міністрам замежных спраў і латвійскімі НДА. Яна прапанавала ўвесьці санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія санкцыі супраць афіцыйнага Менску прапанавала Сьвятлана Ціханоўская кіраўніцтву Латвіі 

З БДУ звольнілі Ягора Прыстаўку, выкладчыка клясычных моваў і антычнай літаратуры, які выкладаў па-беларуску і асуджаў гвалт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З БДУ звольнілі выкладчыка клясычных моваў і антычнай літаратуры, які выкладаў па-беларуску і асуджаў гвалт

«Глыбока шакавала паведамленьне пра сьмерць Рамана Бандарэнкі», заявіла МЗС Аўстрыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстрыю «глыбока шакавала паведамленьне пра сьмерць Рамана Бандарэнкі»

«Духоўны корань зла ў Беларусі – нераскаяны камунізмі». Павал Севярынец з турмы зьвярнуўся да вернікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Севярынец з турмы зьвярнуўся да вернікаў. Ягоны ліст зачытала жонка. ВІДЭА

У Беларусі чацьвёрты дзень запар – рэкордная колькасьць хворых на каранавірус. За дзень – 1248 новых выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі чацьвёрты дзень запар — рэкордная колькасьць хворых на каранавірус

Біскуп Юры Касабуцкі на імшы памяці загінулага Рамана Бандарэнкі назваў яго чарговай ахвярай тэрору і гвалту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Касабуцкі назваў Бандарэнку чарговай ахвярай тэрору і гвалту. ВІДЭА

«Вы пераможаце». Славуты расейскі сьпявак Андрэй Макарэвіч далучыўся да акцыі «Жыве Беларусь».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы пераможаце». Андрэй Макарэвіч далучыўся да акцыі «Жыве Беларусь». ВІДЭА

Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу

25800 затрыманых, 24 тысячы пратаколаў. Нефіцыйна зьявіліся лічбы МУС аб пакараных за пасьлявыбарчыя пратэсты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25800 затрыманых, 24 тысячы пратаколаў. Нефіцыйна зьявіліся лічбы МУС аб пакараных за пасьлявыбарчыя пратэсты

Работнікі «Беларуськалію» паехалі ў аўтобусную экскурсію на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі ў Косава, а іх затрымала міліцыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 45 страйкоўцаў зь «Беларуськалію» затрымалі і адвезьлі ў ізлалятар пасьля экскурсіі ў Косаве. Чакаюцца суды

Актывістку моладзевага руху, прадстаўніцу Ціханоўскай Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывістку моладзевага руху Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы. Яна ў СІЗА КДБ

Лябараторыя Synevo ня будзе аказваць паслугі ПЦР-тэставаньня на каранавірус пасьля таго, як Лукашэнка даручыў разабрацца з тэстамі ў прыватных лябараторыях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі лябараторыя «Synevo» спыняе тэставаньне на каранавірус

Акадэміку Мрочаку, які асуджаў гвалт, падпалілі лецішча і пакінулі запіску з пагрозамі. Раней яго звольнілі з пасады дырэктара РНПЦ «Кардыялёгія».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акадэміку Мрочаку падпалілі лецішча і пакінулі запіску з пагрозамі