Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25800 затрыманых, 24 тысячы пратаколаў. Нефіцыйна зьявіліся лічбы МУС аб пакараных за пасьлявыбарчыя пратэсты


Разгон Маршу народаўладзьдзя, Менск, 8 лістапада.

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала зьвесткі з копіі справаздачы МУС Беларусі аб затрыманых з 9 жніўня па 3 лістапада 2020 году.

У распараджэньні НАУ ёсьць унутраныя справаздачы МУС. Паводле зьвестак міністэрства, з 9 жніўня і да 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 тысяч чалавек за «парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненьне іншых правапарушэньняў пры іх правядзеньні». За гэты ж час супрацоўнікі склалі больш за 24 тысячы адміністрацыйных пратаколаў.

Спраўдзіць гэтыя лічбы ў МУС Беларусі няма магчымасьці. Вядома, што за першыя тры дні пратэстаў было затрымана каля 7000 чалавек, потым МУС давала статыстыку затрыманьняў нерэгулярна, пасьля разгону апошняга маршу ў Менску 8 лістапада статыстыка ад МУС не зьявілася наагул.

Паводле справаздачы, з дня выбараў беларусы падалі ў органы 4000 заяў аб гвалце з боку супрацоўнікаў сілавых структур. Ніводнай крымінальнай справы дагэтуль не заведзена, у тым ліку па выпадках сьмерцяў.

Што кажуць праваабаронцы

Гэта цалкам праўдападобныя лічбы, Праваабарончы цэнтар «Вясна» налічыў каля 20 тысяч затрыманых, пры гэтым, паводле старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, ім удаецца зафіксаваць каля 70 працэнтаў выпадкаў затрыманьняў.

Таксама, паводле «Вясны», каля 900 чалавек за гэты час падпалі пад перасьлед па крымінальных артыкулах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG