Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі 50 мэдыкаў, якія выйшлі на марш пратэсту ў Менску. ФОТА і ВІДЭА


Пратэст каля 1 гарадзкога клінічнага шпіталя, праспэкт Незалежнасьці, Менск. Марш мэдыкаў.

Каля першага клінічнага шпіталя ў Менску мэдыкі сабраліся на чарговую акцыю пратэсту. Сілавікі адразу пачалі затрыманьні.

7 лістапада мэдыкі плянавалі правесьці сваю акцыю салідарнасьці каля 1-га гарадзкога клінічнага шпіталя. Амаль адразу пасьля таго, як удзельнікі выйшлі з будынку і пачалі апранаць белыя халаты, да іх рушыла калёна мікрааўтобусаў зь сілавікамі.

Мэдыкаў абступілі людзі ў чорным, пачалі здымаць на камэру. Побач былі людзі, якія папярэджвалі пратэстоўцаў аб адказнасьці. Усьлед за гэтым пачаліся затрыманьні.

Агулам затрымана каля 50 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты». Людзі нават не пасьпелі сабрацца ў калёну.

Вядома пра затрыманьне наступных асобаў:

  • Багамаз Кіра Мікалаеўна, лекар лябараторыі дыягностыкі;
  • Мазурэнка Кацярына Валер'еўна, БелМАПА, катэдра нэўралёгіі;
  • Шырынская Дзіна, шпіталь хуткай дапамогі;
  • Пятроўская Надзея;
  • Старавойтава Сьвятлана Ягораўна, стаматоляг.

Сьпіс затрыманых мэдыкаў па стане на 17.00 складае 57 чалавек.

Затрыманых зьвезьлі на двух аўтазаках
Затрыманых зьвезьлі на двух аўтазаках

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG