Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія санкцыі супраць афіцыйнага Менску прапанавала Сьвятлана Ціханоўская кіраўніцтву Латвіі 


Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь беларускай дыяспарай у Рызе

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Латвіі з прэзыдэнтам гэтай краіны, прэм’ерам, міністрам замежных спраў і латвійскімі НДА.

Чакаецца, што ў бліжэйшы час Латвія і іншыя балтыйскія краіны ўвядуць пашыраны сьпіс індывідуальных санкцый, які можа ўключаць у сябе сотні імёнаў людзей, вінаватых у фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіях.

Да якіх санкцыяў заклікала Ціханоўская:

  • каб Нацыянальны банк Латвіі спыніў супрацоўніцтва зь дзяржбанкамі — Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам;
  • да эканамічных санкцыяў супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія звальняюць работнікаў за страйк;
  • заклікала перагледзець кантракты аб закупах нафтапрадуктаў і мэталапрадукцыі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці і алькаголю зь Беларусі;
  • падтрымала ідэю накласьці эканамічныя санкцыі на бізнэсы, зьвязаныя з Лукашэнкам і набліжанымі да яго алігархамі;
  • зьвярнулася да міністра Рынкевічса з просьбай падтрымаць міжнароднае расьсьледаваньне ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі і абвясьціць арганізацыі ГУБАЗіК і АМАП экстрэмісцкімі;
  • абмеркавала з кіраўніцтвам Латвіі магчымасьць адмены або пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі зь Менску (плянавалася, што чэмпіянат пройдзе ў Менску і Рызе).

Прэзыдэнт Латвіі Левітс заявіў, што лічыць Сьвятлану Ціханоўскую прызнаным прадстаўніком народу Беларусі, і падтрымаў ідэю пашырэньня санкцыйных сьпісаў на ўзроўні ЭЗ, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG