Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазыцыйных сілаў.
Глядзіце размову на відэа.
Асноўныя тэзісы:
- У страйку ўзялі ўдзел больш за 1000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама такія гіганты, як «Гродна Азот», МАЗ, МЗКЦ, ММЗ, «Луч», «Атлант» ды іншыя, чые рабочыя далучыліся да страйку ў розных формах.
- Скептыкам і крытыкам я б ня раіла глядзець прапагандысцкае тэлебачаньне, а выйсьці на вуліцы і паглядзець на людзей, якія сёньня выйшлі на страйкі і акцыі пратэсту.
- Страйк не праваліўся. Агульнанацыянальны страйк толькі распачаўся і будзе толькі ўзмацняцца.
- Нічога новага ад сілавых структураў не пабачылі. Ад уладаў нічога новага не пабачылі. Было б цудоўна, каб яны нарэшце падумалі пра людзей, пра краіну і селі за стол перамоваў.
- Мы падтрымліваем страйк, але мы не кантралюем пратэставы рух. Людзі самі вырашаюць, выходзіць ці не, страйкаваць ці не, ці праяўляць актыўнасьць іншым спосабам.
- Могуць быць розныя формы. Мэдыкі, якія ня могуць страйкаваць, выходзілі ў ланцуг салідарнасьці са страйкоўцамі. Людзі перакрываюць рух транспарту на некалькі хвілін. Нават закрыцьцё на пераўлік фірмы — гэта салідарнасьць з нашай ідэяй.
- Людзям, якія пацярпяць ад звальненьняў ці пазбаўленьня прэмій, будзе аказаная дапамога.
- Я ганаруся кожным беларусам, які знайшоў у сабе сілы і мужнасьць, які выйшаў сёньня на страйк і будзе выходзіць наступныя дні, тыдні і месяцы. Уся наша сіла — у еднасьці, чым нас больш, тым будзе лягчэй. Усіх не перасаджаюць, усіх ня выганяць. Далучайцеся!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто бастуе 26 кастрычнікаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Інвэнтарызацыя», «тэхнічныя прычыны», «забастоўка». Як прыватны бізнэс далучаецца да агульнанацыянальнага страйкуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Што, с***, працаваць ня хочаш?» «Азотаўцы» расказалі, што іх біліГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнік Эўразьвязу: Права на страйк — фундамэнтальнае і павінна паважаццаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ад маршаў пратэсту да страйкаў, ад страйкаў — да рэальных пераменГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Крамлі адрэагавалі на беларускія страйкі