У сьвеце зарэгістравалі рэкордны прырост хворых на COVID-19

Сусьветная арганізацыя здароўя паведаміла пра рэкордны прырост хворых на COVID-19 — 423 918 чалавек.

Папярэдні рэкорд быў 18 кастрычніка — больш як 412 тысяч.

Найбольш новых выпадкаў за содні ў Эўропе — амаль 194 тысячы.

Ад каранавірусу ў сьвеце ўчора памерлі 6426 чалавек.

Ад пачатку эпідэміі пацьвердзілі больш за 41 мільён выпадкаў COVID-19, памерлі больш за 1 мільён чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за суткі зарэгістравалі 738 выпадкаў COVID-19, агульная колькасьць перавысіла 90 тысяч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The New York Times: Сродкі для паласканьня рота не ратуюць ад каранавірусу