Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за суткі зарэгістравалі 738 выпадкаў COVID-19, агульная колькасьць перавысіла 90 тысяч


Мэдыцынскі работнік праводзіць тэст на COVID-19

У Беларусі на 22 кастрычніка афіцыйна зарэгістравалі 90 380 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства здароўя.

За апошнія суткі зарэгістравалі:

  • 738 новых выпадкаў заражэньня COVID-19,
  • 4 сьмерці,
  • ачунялі і выпісаныя 596 чалавек,
  • зрабілі 26 769 тэстаў на COVID-19.

Паводле афіцыйных зьвестак Мінздароўя, ад пачатку эпідэміі ў Беларусі памерлі 945 чалавек «з шэрагам хранічных захворваньняў, з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй».

Ачунялі і выпісаныя 81 501 чалавек, колькасьць актыўных выпадкаў — 7934. За ўвесь час правялі 2 294 631 тэст на COVID-19.

Колькасьць новых зарэгістраваных выпадкаў за суткі працягвае расьці: учора, 21 кастрычніка, колькасьць новых інфікаваных складала 733; тыдзень таму, 15 кастрычніка, было 613 новых выпадкаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG