«Партызанскі марш», вызвалілі Ільлю Салея, ВУП зьнізіўся за 9 месяцаў на 1.3%. Найважнейшае за 18 кастрычніка.

Гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг у мікрараёне Каскад, Менск

«Партызанскі марш» прайшоў у Менску і шэрагу іншых гарадоў краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Партызанскі марш» сабраў дзясяткі тысяч чалавек у Менску. Асноўнае

Падчас «Партызанскага маршу», які адбываўся ў нядзелю на 71-ы дзень пратэстаў, па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 100 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамляюць больш як пра 190 затрыманых падчас «Партызанскага маршу»

Уласьнік менскай крамы «Первый цветной» Максім Харошын, жорстка зьбіты пры затрыманьні і пасьля ў РУУС, зьехаў за мяжу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорстка зьбіты сілавікамі прадавец кветак выехаў за мяжу, але абяцае вярнуцца

У менскім жыльлёвым комплексе Каскад вывесілі велізарны бел-чырвона-белы сьцяг. Ён прыблізна 22 паверхі даўжынёй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22 паверхі даўжынёй. У Менску вывесілі гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг

ВУП Беларусі за першыя тры кварталы 2020 году - на 1,3% меншы, чым у студзені-верасьні 2019 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ВУП Беларусі ў студзені-верасьні скараціўся на 1,3%