Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамляюць больш як пра 190 затрыманых падчас «Партызанскага маршу»

абноўлена

Падчас «Партызанскага маршу», які адбываўся ў нядзелю на 71-ы дзень пратэстаў, па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 190 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Бальшыня былі затрыманыя ў Менску, астатнія — у Салігорску, Берасьці, Гомлі, Віцебску. Сярод затрыманых — чатыры журналісты: Алесь Любянчук (супрацоўнічае зь «Белсатам»), Арцём Маёраў («Беларусы і рынак»), Максім Хлябец і Раман Чмель (абодва — «Брестская газета»).

Па меры паступленьня інфармацыі колькасьць затрыманых расьце. Поўны сьпіс, які абнаўляецца і дапаўняецца, публікуе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Затрыманьні ў Менску былі каля ГЦ «Ленінград», мотавелазаводу, а таксама кропкава перад маршам, падчас і пасьля яго.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG