Мы падрыхтавалі для вас агляд падзеяў 15 кастрычніка, пра якія варта ведаць.
Сёлетнюю літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Тантамарэскі» (Бібліятэка Радыё Свабода).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію Гедройця-2020 прысудзілі Сяргею Дубаўцу«Мы хочам выйсьці на вуліцу, каб сказаць „не“ дыктатуры! Сказаць „не“ гвалту, несправядлівасьці і хлусьні. Мы таксама хочам, каб нас пачулі!», — гаворыцца ў анонсе маршу. Марш стартаваў ад Чырвонага касьцёла і скончыўся ля падземнага пераходу каля ГУМа. Падземны пераход стаў бар’ерам для ўдзельнікаў маршу.
Адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Аляксандра Пыльчанку, які абараняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазбавілі ліцэнзіі адваката Бабарыкі і КалесьнікавайНягледзячы на заклік культурнай супольнасьці краіны, кіраўніцтва ансамбля «Харошкі» прыняло прапанову Міністэрства культуры выступіць на сцэне Купалаўскага тэатру 15–16 кастрычніка. Дырыжора аркестру ансамбля, які заклікаў байкатаваць «танцы на касьцях», звольнілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Харошкі» праігнаравалі заклікі ня быць штрэйкбрэхерамі і выступілі на сцэне Купалаўскага тэатруБаскетбалістку Алену Леўчанку вызвалілі 15 кастрычніка пасьля 15 сутак арышту і штрафу ў 810 рублёў. Невядомы ў балаклаве прывёз спартоўку дадому, хоць бацькі, сябры і паплечнікі чакалі яе каля ізалятара на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алену Леўчанку дадому з Акрэсьціна прывёз чалавек у масцы. ФОТА1830 квадратных мэтраў графікі, жывапісу, фатаграфіі, скульптуры, інсталяцыяў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 209 маладых беларускіх мастакоў. 14 кастрычніка ўжо шосты раз у Палацы мастацтва адкрылася выстава-продаж «Восеньскі салён».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта самая маштабная падзея ў мастацтве», — адкрыўся шосты «Восеньскі салён»«Мы рашуча падтрымліваем беларускі народ, які працягвае патрабаваць ад беларускіх лідэраў адказнасьці за здушэньне дэмакратыі, як мы гэта зрабілі, калі ўводзілі санкцыі супраць вінаватых разам з нашымі дэмакратычнымі саюзьнікамі ў Эўропе і Канадзе», — сказаў Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Майк Пампэо заявіў аб рашучай падтрымцы ўдзельнікаў пратэстаў у БеларусіЯк паведамляе сайт ураду Канады, санкцыі ў адказ на грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека ўводзяцца ў дзеяньне неадкладна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ўвяла санкцыі супраць яшчэ 31 чыноўніка Беларусі. Сьпіс