Мы падрыхтавалі для вас агляд падзеяў 14 кастрычніка, пра якія варта ведаць.
У «Дзень маці» ў Менску прайшоў «Марш матуляў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Марш матуляў» ў Менску завяршыўся на плошчы Якуба Коласа. ФОТА, ВІДЭА
Па праспэкце Незалежнасьці ў Менску ўвечары 14 кастрычніка прайшоў праўладны марш. Яго ўдзельнікі скандавалі «Беларусь не аддамо!» і дзякавалі міліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Па цэнтры Менску прайшоў праўладны марш, удзельнікі якога дзякавалі міліцыі. ВІДЭА
Знаны беларускі спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, сьпявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў падчас стрыму ў інстаграме Tribuna.com сказаў, што не плянуе вяртацца ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта бяздоннасьць нейкага бясчынства і жаху». Віталь Гуркоў заявіў, што ня вернецца ў Беларусь
Аляксандру Сітнікаву, шматразовую чэмпіёнку Беларусі ў тайскім боксе, асудзілі на 10 дзён арышту. Раней яна выказвалася ў Instagram у падтрымку пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чэмпіёнку Беларусі ў тайскім боксе Сітнікаву асудзілі на 10 сутак
Шматразовая прызэрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Аляксандра Герасіменя зьехала ў Вільню і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці
Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім заклікала працаўнікоў заводаў і прадпрыемстваў краіны працягваць барацьбу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вы не адны!» Ціханоўская заклікала працаўнікоў заводаў і прадпрыемстваў працягваць барацьбу
Мэдыка-рэнтгеноляга Андрэя Вярбіцкага паўторна асудзілі за ўдзел у шэсьці ў Магілёве яшчэ на 12 сутак. Арышт Вярбіцкага паралізаваў працу рэнтгеналягічнага кабінэту і яшчэ двух аддзяленьняў стаматалягічнай паліклінікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьняволенага і пабітага мэдыка-рэнтгеноляга паўторна асудзілі ў Магілёве
У Віцебску 14 кастрычніка затрымалі Тацяну Севярынец — вядомую грамадзкую актывістку, маці апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тацяна Севярынец будзе чакаць суду за кратамі
Бізнэсовец і былы сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі паведаміў на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што Аляксандар Лукашэнка даручыў яму скласьці сьпіс асобаў, якім можна было б зьмяніць меру стрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Васкрасенскі: На даручэньне Лукашэнкі я склаў сьпіс асобаў, якіх можна вызваліць з турмы
Чакаецца, што ад сярэдзіны лістапада беларусы, у якіх ёсьць гуманітарныя візы, змогуць легальна працаўладкавацца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусы з гуманітарнымі візамі змогуць легальна працаваць у Польшчы
МЗС Беларусі ўручыў ноту ўкраінскаму амбасадару з прычыны таго, што Ўкраіна прыняла ўказ аб прыцягненьні высокакваліфікаваных спэцыялістаў зь Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МЗС Беларусі пратэстуе супраць таго, што Ўкраіна хоча прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў
Ліга чэмпіёнаў хакейнага сэзону 2020/21 не адбудзецца праз пандэмію каранавірусу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хакейную Лігу чэмпіёнаў з удзелам «Юнацтва» і «Нёмана» скасавалі з прычыны каранавірусу
Беларусы працягваюць забіраць рублі і валюту з укладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За два апошнія месяцы беларусы забралі з банкаў больш за 1 мільярд даляраў
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі 14 кастрычніка на багаслужбе, прымеркаванай да царкоўнага сьвята Пакроваў, у Сьвята-Пакроўскім саборы ў Горадні, зрабіў заяву адносна гімну «Магутны Божа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мітрапаліт Веньямін забараніў выконваць гімн «Магутны Божа», бо ён «падзяляе грамадзтва»