«Маршы гонару» ў Менску і іншых гарадах, двух арыштаваных выпусьцілі зь СІЗА пасьля сустрэчы з Лукашэнкам. Найважнейшае за 11 кастрычніка

Марш гонару, Менск, 11 кастрычніка

«Маршы гонару» ў Менску і іншых гарадах Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч менчукоў выйшлі на «Марш гонару» насуперак брутальным затрыманьням. Што адбываецца ў Беларусі 11 кастрычніка

«Марш годнасьці» у Менску суправаджаўся гвалтам, параўнальным зь першымі днямі жнівеньскага супраціву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлашумавыя гранаты, сьлезацечны газ, разьбітыя галовы ў Менску. ВІДЭА

Колькасьць затрыманых на «Маршы годнасьці» па ўсёй Беларусі дасягнула 500 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 500 затрыманых на акцыях 11 кастрычніка ў Беларусі. Лік расьце

Са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух арыштаваных выпусьцілі зь СІЗА пасьля сустрэчы з Лукашэнкам

Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што размова Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ізалятару КДБ — гэта імітацыя дыялёгу, якой хочуць «забіць пратэст»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: калі ня вызваляць палітвязьняў — значыць, нас спрабуюць падмануць

Лідэр страйкаму Менскага трактарнага заводу і чалец Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі звольніўся з МТЗ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі звольніўся з МТЗ 

Увечары 10 кастрычніка ў Менску праваахоўнікі затрымалі заснавальніка праектаў Petitions.by і «Кошту ўраду» Ўладзімера Кавалкіна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі аўтара Petitions.by і індэксу дабрабыту «ЧаркаСкварка» Уладзімера Кавалкіна 

У рэактары першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі запусьцілі кіраваную ланцуговую рэакцыю дзяленьня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БелаАЭС запусьцілі ланцуговую рэакцыю

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83 534

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ паўтысячы хворых, пяць памерлых. Афіцыйная статыстыка пашырэньня каранавірусу ў Беларусі