Вялікая Брытанія адклікае свайго пасла зь Менску

Домінік Рааб

Вялікая Брытанія асуджае рашэньне Беларусі выслаць польскіх і літоўскіх дыпляматаў. «Яно цалкам неабгрунтаванае і толькі ізалюе беларускі народ». — гаворыцца ў Твітары Амбасады Вялікай Брытаніі ў Беларусі, які цытуе міністра замежных справаў каралеўства.

«У знак салідарнасьці мы часова адклікаем нашага амбасадара для кансультацый і абмеркаваньня сытуацыі ў краіне». —напісаў Домінік Рааб.

Польшча на патрабаваньне Менску адклікала для кансультацыяў свайго амбасадара і адклікала 32-х сваіх дыпляматаў, Літва — амбасадара для кансультацыяў і 5 дыпляматаў. У якасьці жэсту салідарнасьці шэраг дзяржаваў ЭЗ таксама адклікалі сваіх амбасадараў ці заявілі пра такое рашэньне. Гэта — Латвія, Эстонія, Чэхія, Славаччына, Румынія, Баўгарыя, Нямеччына.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго сілавога атачэньня 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рашэньне Менску выслаць дыпляматаў Польшчы і Літвы шкодзіць дыялёгу з ЭЗ, — Бурэль

.