Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго сілавога атачэньня 


Акцыя супраць рэжыму Лукашэнкі ў Лёндане.

Урад Вялікай Брытаніі паведамляе, што пад санкцыі падпалі Аляксандар Лукашэнка, а таксама ягоны старэйшы сын Віктар.

У ліку іншых фігурантаў санкцыйнага сьпісу — дзейныя сілавікі: Юры Караеў, Аляксандар Барсукоў, Юры Назаранка, Хазалбек Атабекаў, Дзьмітры Балаба, Ігар Сяргеенка.

«Вялікая Брытанія і Канада накіравалі яснае пасланьне, увёўшы санкцыі супраць гвалтоўнага і падманнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Мы не прымаем вынікаў гэтых сфальсыфікаваных выбараў. Мы будзем прыцягваць да адказнасьці вінаватых у бандытызьме, накіраваным супраць беларускага народу», — заявіў у адмысловай заяве брытанскі міністар замежных спраў Домінік Рааб.

Разам з санкцыямі супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня Вялікая Брытанія вырашыла падвоіць фінансавую дапамогу праваабаронцам і незалежным мэдыям Беларусі — да 1,5 млн фунтаў (каля 1,935 млн даляраў) у наступныя два гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG