Украіна бачыць патэнцыйную пагрозу для сябе ў задушэньні пратэстаў у Беларусі

Андрэй Ярмак

Украіна бачыць патэнцыйную пагрозу для сябе ў задушэньні пратэстаў у Беларусі, заявіў кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак падчас візыту ў Вялікую Брытанію, паведамляе The Guardian.

Паводле Ярмака, задушэньне пратэстаў у Беларусі, якія пачаліся пасьля нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў, уяўляе патэнцыйную пагрозу для Ўкраіны. Ён адзначыў, што Кіеў дамагаецца дапамогі ад Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі для абароны сваёй бясьпекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, але не эканамічных

«Пры горшым сцэнары мы сутыкнемся зь вельмі непасрэднай пагрозай нашай незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці. Мы на пярэднім краі. Нам трэба дзейнічаць дакладна для процідзеяньня такім пагрозам — без дыпляматычных тонкасьцяў», — сказаў Ярмак.

Паводле The Guardian, гэтыя заявы Ярмака прагучалі ў ходзе выступленьня ў лёнданскім аналітычным цэнтры Chatham House.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімір Зяленскі перастане называць Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам. Палітоляг тлумачыць, якія будуць наступствы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь патлумачыла Ўкраіне, што лічыць умяшаньнем у яе ўнутраныя справы