Самаспаленьне ў Смалявічах, у сям’і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»​ сына забралі ў прытулак. Найважнейшае за 18 верасьня

Сьвятлана Ціханоўская зьвяртаецца да Рады правоў чалавека ААН

Самаспаленьне ў Смалявічах, у сям’і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»​ сына забралі ў прытулак. Найважнейшае за 18 верасьня​

У Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бэнзінам і падпаліў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя: Мужчына, які спрабаваў спаліць сябе на ганку Смалявіцкага РАУС, у вельмі цяжкім стане

Сын актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця шасьцігадовы Арцём ад 17 верасьня знаходзіцца ў прытулку Фрунзэнскага раёну Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьбіраемся ісьці да прытулку». Жанчына кажа, што ёй не аддаюць 6-гадовага сына пасьля яе затрыманьня

Адвакат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак абвясьціў галадоўку на знак нязгоды з выстаўленымі​ яму абвінавачаньнямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак абвясьціў галадоўку ў СІЗА

У Менску затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны», у яе кватэры правялі ператрус

Менчуку Сьцяпану Латыпаву, які абараняў ад сілавікоў мурал з выявамі «дыджэяў перамен», вызначылі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцу муралу на «Плошчы перамен» у Менску ўзялі пад варту

Cябра прэзыдыюму​ Каардынацыйнай рады і кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі выйшаў на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Дылеўскі выйшаў на волю пасьля 25 сутак арышту

Адказ Беларусі на магчымыя санкцыі Эўразьвязу можа закрануць у тым ліку працу замежных СМІ ў краіне, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі: адказ на магчымыя санкцыі Эўразьвязу можа закрануць працу замежных СМІ ў Беларусі

Літва і Польшча у разе закрыцьця мяжы з боку Беларусі спыняць пропуск на Захад грузаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва і Польшча спыняць пропуск на захад грузаў у выпадку закрыцьця мяжы з боку Беларусі 

Рада правоў чалавека ААН на сваёй надзвычайнай сэсіі заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з апазыцыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада ААН заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з апазыцыяй

Ціханоўская ў ААН: Гатовыя да дыялёгу. Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Гвалту і зьніклых падчас пратэстаў не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў ААН: Гатовыя да дыялёгу. Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Гвалту і зьніклых падчас пратэстаў не было

Больш за 30 мільёнаў чалавек у сьвеце заразіліся новай каранавіруснай інфэкцыяй

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць заражаных каранавірусам у сьвеце перавысіла 30 мільёнаў