Пракуратура завяла справу супраць Каардынацыйнай рады, Крэмль заяўляе пра ўмяшаньне ў справы Беларусі. Найважнейшае за 20 жніўня

Пракуратура завяла справу супраць Каардынацыйнай рады, Крэмль заяўляе пра ўмяшаньне ў справы Беларусі. Найважнейшае за 20 жніўня

Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу ў сувязі зь дзейнасьцю Каардынацыйнай рады, падазраюць «захоп улады».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральная пракуратура завяла справу ў сувязі зь дзейнасьцю Каардынацыйнай рады, падазраюць «захоп улады» 

У Сьледчы камітэт выклікалі чальцоў Каардынацыйнай рады юрыста Максіма Знака і лідэра страйкавага камітэту МТЗ Сяргея Дылеўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыста Каардынацыйнай рады выклікалі ў Сьледчы камітэт

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін абвясьціў пра пачатак маштабных тактычных вучэньняў на горадзенскім кірунку. «Бачым, што ідзе ўмяшаньне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы», — пракамэнтаваў міністар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы». Міністэрства абароны пачынае вучэньні на горадзенскім кірунку 

Міліцыя затрымала старшыню страйкаму МАЗу Яўгена Бахвалава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя затрымала старшыню страйкаму МАЗу, на працаўнікоў узмацняюць ціск

На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу

Аляксандар Лукашэнка ня хоча ўдзелу АБСЭ як пасярэдніка ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў Беларусі, паведаміў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Выступаючы на супольнай прэс-канфэрэнцыі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, ён таксама сказаў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пазытыўна адрэагаваў на прапанову пра такую ролю АБСЭ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон: Лукашэнка ня хоча, а Пуцін ня супраць АБСЭ як пасярэдніка ў Беларусі

У Крамлі лічаць, што ўступленьне Расеі або іншых дзяржаў у дыялёг зь беларускай апазыцыяй, ня згоднай з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, будзе лічыцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль бачыць «ускоснае і прамое» ўмяшаньне ў справы Беларусі

Дырэктар дэпартамэнту найбуйнейшай у Беларусі ІТ-кампаніі EPAM Павал Лібер заявіў, што ўдзельнічаў у стварэньні плятформы для альтэрнатыўнага падліку галасоў на выбарах-2020 «Голас». Сёньня «Голас» разам з ініцыятывай «Честные люди» апублікавалі прамежкавыя вынікі альтэрнатыўнага падліку галасоў. Зь іх вынікае, што Аляксандар Лукашэнка ня мог набраць 80%, як палічыла ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вынікі выбараў ЦВК узяў з паветра». Стваральнік плятформы «Голас» упершыню назваў сваё імя

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што краіна перажывае самы складаны этап у сваёй найноўшай гісторыі. «Гаворка папраўдзе ідзе аб захаваньні дзяржаўнасьці». Міністар таксама паведаміў, што ў адрас чальцоў яго сям’і паступаюць пагрозы. «За гэтыя сьлёзы майго 11-гадовага сына я гатовы перагрызьці горла» — гаворыцца ў заяве міністра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей заявіў, што Беларусі патрэбны перамены і што яму пагражаюць

Лідэра расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага шпіталізавалі з атручэньнем. Ён у рэанімацыі, у коме і на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксея Навальнага шпіталізавалі з атручэньнем. Ён у рэанімацыі непрытомны