Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Паўла Севярынца, якога заўтра чакалі на волі пасьля 75 сутак арышту, завялі крымінальную справу


Павел Севярынец на мітынгу пратэсту падчас збору подпісаў на Камароўцы ў Менску. Архіўнае фота

Як паведаміла Свабодзе жонка палітыка Паўла Севярынца Вольга, сёньня ёй патэлефанавалі са Сьледчага камітэту.

Паведамілі, што «на Паўла Севярынца заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу № 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Ён затрыманы на 72 гадзіны і знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна».

Адвакат патлумачыў Вользе, што яе мужа падазраюць па артыкуле 293 КК аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, як і многіх іншых палітвязьняў.

Вольга заўтра зьбіралася сустракаць Паўла пасьля 75 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Самае брыдкае, што на яго заводзяць крымінальную справу пасьля вялікага тэрміну арышту, у апошнюю хвіліну, калі ён ўжо рыхтаваўся выйсьці на волю, ён там нямыты, няголены, і вось яго не выпускаюць нават на дзень, каб ён сям’ю пабачыў. Так яго баяцца, што ён тут рэвалюцыю арганізуе», — сказала Свабодзе Вольга Севярынец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG