ЦВК пакуль не публікуе папярэднія вынікі выбараў

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі пакуль не апублікуе папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, паведаміла агенцтва ТАСС.

Раней кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына абвясьціла, што разьлічвае да 02:00 па менскім часе апублікаваць вынікі галасаваньня.

Паводле дзяржаўных экзыт-полаў Аляксандар Лукашэнка атрымаў 79,7% працэнта галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 6,8%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі дзяржаўных экзыт-полаў: Лукашэнка — 79,7%, Ціханоўская — 6,8%,

Тым часам на прэс-канфэрэнцыі штабу Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская паведаміла пра афіцыйную перамогу ў першым туры на некаторых участках

Ціханоўская падзякавала сябрам гэтых выбарчых камісій за сумленны падлік і паабяцала дапамогу ў выпадку іх звальненьня.

Паводле папярэдніх лічбаў экзыт-полаў на 21 ўчастку па-за межамі Беларусі Сьвятлана Ціханоўская мае 81.57%, адмовіліся адказваць 9.42%, Аляксандар Лукашэнка мае 5.89%, супраць усіх 1.82%, астатнія кандыдаты маюць каля 0.4%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абноўлены вынік экзыт-полу на замежных участках: больш за 85 працэнтаў за Ціханоўскую