Прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна, Мане Геваргян, паведаміла армянскай службе Радыё Свабода, што ўлады Беларусі нічога не паведамлялі ўраду Армэніі аб заражэньні прэзыдэнта Лукашэнкі.
Па словах Мане Геваргян, па вяртаньні ў Ерэван усе чальцы армянскай дэлегацыі здалі тэсты на каранавірус, і ўва ўсіх вынік быў адмоўны.
Аляксандар Лукашэнка сказаў 28 ліпеня падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка заявіў, што «на нагах» перанёс каранавірус17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Менску з прэмʼер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, старшынём ураду Расеі Міхаілам Мішусьціным, прэмʼер-міністрам Казахстану Аскарам Маміным.
У час сустрэчы зь Мішусьціным палітыкі пажартавалі, што каранавірус у Беларусі «менш заразны». Лукашэнка і Мішусьцін былі бяз масак, паціснулі рукі і абняліся. Лукашэнка адзначыў, што Мішусьціну «пашанцавала больш, ён цяпер не захварэе і нікога не заразіць». Мішусьцін перахварэў на каранавірусную інфэкцыю яшчэ вясной.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Крэмль пракамэнтаваў навіну пра COVID-19 у ЛукашэнкіМенавіта пасьля гэтай сустрэчы ў розных Telegram-каналах пачалі цыркуляваць чуткі, нібыта прэзыдэнт экстранна шпіталізаваны з гіпэртанічным крызам. «Не дачакаецеся», — так пракамэнтавала гэта «Эху Москвы» прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Не дачакаецеся». Прэс-сакратарка Лукашэнкі абвергла паведамленні пра яго шпіталізацыю