Фігуранты «справы Ціханоўскага» Ўладзімер Навумік і Васіль Баброўскі выйшлі на волю, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
9 ліпеня зь СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску выпусьцілі палітвязьняў Васіля Баброўскага і Ўладзімера Навуміка, фігурантаў так званай «справы Ціханоўскага». Ім зьмянілі меру стрыманьня з заключэньня пад варту на падпіску аб нявыезьдзе, але яны застаюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч.1 арт. 342 КК РБ).
Цяпер Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік вяртаюцца дадому ў Горадню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Якая ў нас бяспраўная краіна!» Што расказваюць блізкія затрыманых разам зь ЦіханоўскімЗа кратамі застаюцца яшчэ 7 фігурантаў так званай «справы Ціханоўскага»: сам блогер Сяргей Ціханоўскі, а таксама Аляксандар Арановіч, Уладзімер Кніга, Яўген Разьнічэнка, Арцём Сакаў, Вяргілій Ушак і Зьміцер Фурманаў.
Яшчэ аднаго фігуранта, Сяргея Калмыкова, адпусьцілі праз тыдзень пасьля затрыманьня, але пакінулі яго ў статусе абвінавачанага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Амаль тры месяцы арышту. Падсумоўваем маратон адміністрацыйных судоў па «справе Ціханоўскага»Уладзімера Навуміка і Васіля Баброўскага затрымалі падчас пікету па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую 29 траўня ў Горадні.
Уладзімеру Навуміку 36 гадоў, гарадзенец, жанаты, мае 5-гадовую дачку. Працуе інжынэрам у дзяржаўнай арганізацыі. Дома з жонкай ніколі раней не абмяркоўвалі палітычныя пытаньні. У той дзень пайшоў па торт для дачкі і не вярнуўся. На пікеце Ціханоўскай 29 траўня ў Горадні пачаў здымаць тузаніну на тэлефон, тады яго і затрымалі. Пры затрыманьні міліцыянт «наступіў яму каленам на галаву».
Васілю Баброўскаму 45 гадоў, гарадзенец, жанаты, трое дзяцей, адзін зь іх непаўналетні. Працуе аўтасьлесарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пайшоў па торт для дачкі, затрымалі па «справе Ціханоўскага». Гісторыя палітвязьня Ўладзімера Навуміка. ВідэаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жонка шматдзетнага гарадзенца, затрыманага па «справе Ціханоўскага»: «Ён сядзіць у адной майцы»