Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала 29 чэрвеня аб вяртаньні шэрагу лякарняў у звычайны рэжым працы. У афіцыйным Telegram-канале ведамства заявіла: «COVID адступае».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Лякарні вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы ва ўсіх абласьцях і ў сталіцы, але ў розны час і ў рознай колькасьці. Найбольш вядомых датаў у Берасьцейскай вобласьці.
«З улікам аналізу захворваньня інфэкцыяй, выкліканай COVID-19 (папраўдзе, COVID-19 — гэта інфэкцыйная хвароба, выкліканая вірусам SARS-CoV-2. — РС), у краіне праводзіцца паэтапнае вяртаньне да звычайнай працы арганізацыяў аховы здароўя, якія былі перапрафіляваныя для аказаньня мэддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфэкцыяй, — піша міністэрства. — Некаторыя ўстановы вобласьці ўжо вярнуліся да аказаньня мэдычнай дапамогі паводле профілю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новы пік каранавірусу. У сьвеце звыш 10 млн інфікаваных, памерлі звыш 500 тысяч чалавекУ афіцыйнай беларускай статыстыцы назіраецца паступовы спад колькасьці «актыўных выпадкаў» хваробы (на 29 чэрвеня такіх было афіцыйна прызнана 16 190) і зьмяншэньне тэмпаў выяўленьня COVID-19 на дзень (ужо не пад тысячу штодзень, а толькі тры-чатыры сотні новых выпадкаў).
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, яна зьдзіўляе знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Але нават афіцыйная статыстыка ставіць Беларусь у эўрапейскі топ распаўсюду каранавірусу. На момант публікацыі Беларусь на 8-м месцы ў Эўропе ў агульнай колькасьці выпадкаў (больш у Расеі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі і Швэцыі), на 6-м у «актыўных выпадках» і ў штодзённым прыросьце новых выпадкаў, але толькі на 20-м у прызнаных сьмерцях ад каранавірусу.