Іранскія ўлады паведамілі 29 чэрвеня, што за апошнія 24 гадзіны ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 162 чалавекі.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Гэта найбольшая сутачная колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 у краіне за ўвесь пэрыяд пандэміі. Ранейшы рэкорд быў зафіксаваны 4 красавіка, калі Міністэрства аховы паведаміла пра 158 сьмерцяў за суткі.
Паводле апошніх афіцыйных зьвестак, у Іране зафіксавалі 10 670 выпадкаў сьмерці і 225 205 інфэкцый ад каранавірусу; 186 108 чалавек паправіліся.