У Браславе затрымалі адміністратара мясцовага чату «Браслаў для жыцьця» Канстанціна Далеўскага. Гэта Свабодзе пацьвердзіў дзяжурны Браслаўскага РАУС, але не назваў прычыны затрыманьня. «Так, ён тут. А ў чым вінавацяць Далеўскага, з гэтым пытаньнем зьвяртайцеся да начальніка райаддзела», — сказаў дзяжурны.
У Браслаўскім РАУС таксама паведамілі, што затрыманаму можна перадаць прадуктовую перадачу, яе прымуць нават у выходныя, але «каб не было прадуктаў, якія хутка псуюцца». Паводле дзяжурнага міліцыянта, Канстанцін Далеўскі «пачуваецца нармальна, пітной вадой у сьпякоту забясьпечаны».
На чат «Браслаў для жыцьця», які вядзе Канстанцін Далеўскі, падпісана каля 300 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу «Орша для жизни»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Затрымалі блогера, які спытаўся ў Маскоўскім РУУС, як ня трапіць у аўтазакГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзікае паляваньне на блогераў. Чаму і навоштаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пяцёра ўжо за кратамі. Што стала з блогерамі і палітыкамі, якіх Ціханоўскі пахваліў за дзень да арышту