17 чэрвеня ў судзе Берасьцейскага раёну судзьдзя Сяргей Маручак асудзіў прэс-сакратара Сьвятланы Ціханоўскай блогера Аляксандра Кабанава на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Яго асудзілі паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП (паўторны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах) — за заклікі 7 траўня падчас «кармленьня галубоў» у Берасьці.
Аляксандра Кабанава затрымалі 15 чэрвеня і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця дзе ён быў да суда.
Кіроўца Кабанава пасьля затрыманьня расказаў Свабодзе, што блогера папрасілі прыйсьці ў паліклініку, бо нядаўна ён перахварэў на каранавірус. На выхадзе з паліклінікі Кабанава паспрабавалі затрымаць, але гэта не ўдалося. Кабанава затрымалі пазьней. «Ён падазраваў што гэта правакацыя, што недарма яму патэлефанавалі».