Затрымалі відэаблогера Цыгановіча (MozgON)

Сяргей Ціханоўскі і Ўладзімер Цыгановіч (у чырвоным), архіўнае фота

Увечары 9 чэрвеня быў затрыманы папулярны відэаблогер Уладзімер Цыгановіч (MozgON), паведамляе БелаПАН са спасылкай на блогера Аляксандра Кабанава.

«Ад маіх крыніц пэўна вядома, што яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і заявілі, што ён ня мае права кіраваць транспартным сродкам», — сказаў Кабанаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых у справе Ціханоўскага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі

Кабанаў выказаў здагадку, што, магчыма, на Цыгановічу «вісяць штрафы», але падкрэсьліў, што дакладнай інфармацыі пра гэта ня мае. «Інкрымінавалася яму менавіта гэта, выцягнулі яго з машыны, склалі пратакол за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням міліцыі — „адміністрацыйка“», — дадаў блогер.

Паводле яго, Цыгановіча затрымалі і даставілі ў РАУС, але ў які, пакуль невядома. Афіцыйнага пацьвярджэньня інфармацыі аб затрыманьні пакуль таксама няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнка выклікае дух Плошчы?