У рэдакцыю Tut.by трапіў новы загад Міністэрства здароўя Беларусі аб дапамозе хворым на COVID-19. Згодна з загадам, ад 15 чэрвеня ўстановы аховы здароўя абласнога ўзроўню зьбіраюцца паэтапна вяртаць у звычайны рэжым працы.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Што яшчэ мяняе загад:
- У абласных лякарнях загадалі прадугледжваць магчымасьць асобнага аддзяленьня, якое будзе працаваць у рэжыме інфэкцыйнага стацыянару.
- Абавязкова шпіталізаваць павінны хворых на пнэўманію і COVID-19 або падазрэньнем на каранавірус, пацыентаў з вострым рэсьпіраторным дыстрэс-сындромам і COVID-19.
- Дыягназ COVID-19 выстаўляюць па адным ПЦР-тэсьце; пры кампутарнай тамаграфіі з «тыповай рэнтгеналягічнай сымптаматыкай» і клінічнай карціне з наступным станоўчым тэстам; паводле двух станоўчых тэстаў «сэралягічнай дыягностыкі» (гэта ў тым ліку экспрэс-тэсты на антыцелы) з інтэрвалам ня менш за дзень пры тыповай для COVID-19 клінічнай карціне.
- Тэсты на каранавірус загадалі рабіць «кантактам» 1-га ўзроўню на 3-5-ы дзень пасьля кантакту і паўторна на 10–12 дзень (ПЦР) або на 13-ы дзень (тэст на антыцелы).
- Тэсты будуць прызначаць «кантактам» 2-га ўзроўню ва ўзросьце да 10 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гісторыя мянчанкі, якая ў красавіку перанесла цяжкую пнэўманію, дагэтуль задыхаецца і ня можа дабіцца тэсту на COVID-19Сярод фактараў, якія абцяжарваюць хваробу COVID-19, пералічаны: узрост, старэйшы за 55 гадоў, атлусьценьне з індэксам масы цела звыш 40, цукровы дыябэт, хранічная кардыяваскулярная паталёгія з сардэчнай недастатковасьцю, хранічная паталёгія лёгкіх (як то астма або хранічная абструкцыйная хвароба), рак, ВІЧ і іншае.
Пры лёгкай або бессымптомнай форме COVID-19 бальнічны па-ранейшаму маюць закрываць на 21-ы дзень, нават калі не было адмоўнага выніку тэсту. Гэта, пішуць у дакумэнце, «зьяўляецца абгрунтаваным».