40-гадовая Ала Грыгарэвіч памерла 24 красавіка. Яна жыла ў вёсцы Міханавічы ў Менскім раёне, а працавала ў мэдычным цэнтры «Інвітро» ў Менску.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Ала Грыгарэвіч
Ала працавала старшай мэдсястрой, брала аналізы ў мэдычным цэнтры. Яна захварэла на пачатку красавіка, ляжала дома з высокай тэмпэратурай. 15 красавіка трапіла ў шпіталь, а 24-га памерла. У пасьведчаньні аб сьмерці напісана, што ў Алы Грыгарэвіч была двухбаковая пнэўманія, а каранавірус у яе пацьверджаны ня быў. Пра гэта Свабодзе сказаў яе муж Сяргей.
«Мы ня ведаем, дзе Ала магла заразіцца», — сказаў Сяргей.
Амаль праз два тыдні пасьля таго, як пачала хварэць Ала, у ейнай дачкі паднялася тэмпэратура. Кампутарная тамаграфія пацьвердзіла двухбаковую пнэўманію. А потым яшчэ і тэст на каранавірус аказаўся станоўчым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Супрацоўнікі «хуткай» з Калінкавічаў: «Мы, заражаныя каранавірусам, месяц вазілі людзей!»«Дачка на той час вучылася з дому, нікуды не выходзіла. Заразіцца ні ад кога не магла, толькі ад жонкі. Але ж у яе тэст быў адмоўны. Мне потым расказалі, што такое бывае», — сказаў Сяргей.
Па яго словах, ні на працы, ні ў царкве, куды ён хадзіў разам з Алай, каранавірус ня выявілі.
На гэты момант вядома, што прынамсі 21 беларускі мэдык загінуў падчас пандэміі каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ