За два апошнія гады рэзка вырасла колькасьць палітвязьняў у Расеі, іх стала больш на 184 чалавекі, а агульная колькасьць дасягнула 314. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе праваабарончага цэнтру «Мемориал».
Праваабаронцы адзначаюць, што ў апошні час вялікая частка палітвязьняў былі асуджаныя на зьняволеньне «ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнаньня і рэлігійнай прыналежнасьці».
«Мемориал» лічыць неабходным адмяніць артыкул Крымінальнага кодэксу аб парушэньні права на свабоду сумленьня і веравызнаньняў, а акрамя таго — артыкулы пра неаднаразовае парушэньне правілаў правядзеньня мітынгу, пра заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі, аб ажыцьцяўленьні дзейнасьці арганізацыі, прызнанай непажаданай, аб рэабілітацыі нацызму, а таксама артыкулы, зьвязаныя зь дзейнасьцю некамэрцыйных арганізацый, якія выконваюць функцыі замежнага агента.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Кангрэс ЗША ўнесьлі законапраект у падтрымку палітвязьняў у Расеі