Сярэдняга сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя пераабралі на старшыню Цэнтральнай рады Прэзыдэнцкага спартовага клюбу на агульным сходзе аб’яднаньня 26 траўня, паведамляе прэс-служба клюбу.
У новы склад цэнтральнай рады ўвайшлі:
- брат Дзьмітрыя Віктар Лукашэнка,
- бізнэсовец Аляксандар Машэнскі (уладальнік кампаній «Савушкин продукт», «Санта-Бремор», «Русское море» і інш.),
- Сяргей Булыгін, былы біятляніст, які ў мінулым вучыў Лукашэнку тэхніцы гонак,
- намесьнік гендырэктара хакейнага клюбу «Нёман» Анатоль Варывончык,
- намесьнік старшыні — выканаўчы дырэктар Прэзыдэнцкага спартыўнага клюбу Андрэй Карповіч,
- першая савецкая алімпійская чэмпіёнка ў мастацкай гімнастыцы Марына Лобач,
- былы першы намесьнік старшыні фэдэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян,
- старшыня беларускага Паралімпійскага камітэту Алег Шэпель.
Дзьмітры Лукашэнка, сярэдні сын кіраўніка краіны, узначальвае Прэзыдэнцкі спартовы клюб з 2005 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо два Лукашэнкі ўзначальваюць Нацыянальны алімпійскі камітэт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьветлілася, што Віктар Лукашэнка кіруе радай спэцназаўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Толькі ганьбяць краіну». Лукашэнка пра хакеістаў, футбалістаў і спартовых функцыянэраў