У Беларусі забаранілі падвышаць цэны на адукацыю, сувязь і транспарт

Міністар гандлю Беларусі паведаміў 26 траўня аб увядзеньні мараторыю на падвышэньне цэнаў на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі, перадае дзяржаўны тэлеканал АНТ.

Забарона на падвышэньне гэтых цэнаў будзе дзейнічаць сама менш да канца ліпеня — па выніках месяца будзе прынятае рашэньне аб працягласьці мараторыю.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за студзень-красавік (травеньскай статыстыкі яшчэ няма) цэны на пасажырскі транспарт вырасьлі на 7,95% (цэны на гарадзкі не мяняліся, затое на авіяцыйны падскочылі на 17%), на паслугі адукацыі — на 5,22% (на вышэйшую адукацыю — на 7,62%), а на сувязь амаль не зьмяніліся — вырасьлі толькі на 0,71% (але інтэрнэт падаражэў на 2,53%, лічбавая ТВ — на 4,94%). Цэны на ўсе тавары і паслугі за студзень-красавік вырасьлі на 3,34%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер выпадак асаблівы». Лукашэнка адрэагаваў на рост інфляцыі ў Беларусі падчас пандэміі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі пагоршыў прагноз інфляцыі на 2020 год