Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цяпер выпадак асаблівы». Лукашэнка адрэагаваў на рост інфляцыі ў Беларусі падчас пандэміі


Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з урадам, 2020 год.

Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду прааналізаваць сытуацыю з цэнамі на тавары і выпраўляць яе, калі на нейкія пазыцыі будзе неабгрунтаваны рост, паведамляе тэлеграм-канал АНТ.

Падчас нарады аб сытуацыі на спажывецкім рынку і цэнаўтварэньні Лукашэнка адзначыў, што не прымае разваг кшталту «рынак усё адрэгулюе».

«Мы ўжо з вамі ў рынку нямала прапрацавалі і разумеем, што рынак далёка ня ўсё і не заўсёды рэгулюе. Але цяпер выпадак асаблівы. І паглядзіце: вельмі прасунутыя ў рынкавых адносінах краіны хуценька і межы закрылі, Расея нават паліва ўжо забараніла ўвозіць на ўнутраны рынак. Вось вам і ўвесь рынак», — заявіў ён.

У красавіку ў Беларусі гадавая інфляцыя наблізілася да 5,5%. Пры тым, што ўлады прагназавалі гэты паказьнік па выніках 2020-га не вышэйшым за 5%.

Максымальны тэмп прыросту прадэманстравалі крупы (+ 15%), паслугі пасажырскага транспарту (8,4%), мыйныя сродкі (+ 8,4%), друкаваныя выданьні (+ 8,1%), аўтамабілі (+ 7,8%) ды іншыя таварныя пазыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG