Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя з пачатку году склала 3,3%. Што найбольш падаражэла ў красавіку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спажывецкія цэны ў красавіку 2020 году ў параўнаньні з сакавіком вырасьлі на 0,6%, у параўнаньні са сьнежнем 2019 году — на 3,3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У гадавым вымярэньні (калі параўноўваць з красавіком 2019 году) інфляцыя склала 5,4%,

З пачатку году цэны

  • на харчовыя тавары вырасьлі на на 3,5%,
  • на нехарчовыя — на 2,8%,
  • на паслугі — на 3,8%.

Што найбольш падаражэла ў красавіку

У красавіку прадукты харчаваньня і безалькагольныя напоі ў цэлым падаражэлі на 1,27%, паведамляе БелТА са спасылай на Белстат. Гародніна агулам падаражэла на 5,34%, садавіна — на 8,27%.

Што падаражэла найбольш:

  • цыбуля — на 38,78%,
  • часнык — на 30,35%,
  • цытрусавыя — на 25,79%,
  • салодкі перац — на 22,45%,
  • морква — на 14,81%,
  • сьвежыя памідоры — на 13,33%,
  • бульба — на 11,68%,
  • яблыкі — на 11,58%.

Што патаньнела найбольш:

  • сьвежыя агуркі — на 27,65%,
  • таксі — на 9,15%,
  • вінаград — на 8,48%,
  • авіяквіткі — на 5,43%.

Інфляцыя ў 2020 годзе, паводле плянаў ураду, не павінна перавысіць 5%. Па выніках 2019 году інфляцыя нават адстала ад росту сярэдніх налічаных заробкаў — 4,7% (заробкі за год вырасьлі на 5,5%).

МВФ чакае, што сярэднегадавая інфляцыя ў Беларусі ў 2020–2021 гадах складзе 5,6%. Прагназуе паскарэньне інфляцыі ў Беларусі ў найбліжэйшыя месяцы і Эўразійскі банк.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG