У Абінскім раёне Краснадарскага краю паліцыя папярэдзіла мэдыкаў аб недапушчальнасьці «экстрэмісцкай дзейнасьці». Так назвалі скаргу мэдработнікаў на адсутнасьць выплат, якія паабяцаў Пуцін.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Выданьне Znak.com паведаміла, што супрацоўнікі станцыі хуткай дапамогі Абінскай цэнтральнай раённай лякарні накіравалі відэазварот журналістам з групы «Хуткая журналісцкая дапамога». Да яго запісу з мэдыкамі Абінскай лякарні сустракаўся галоўны ўрач Павел Ісаеў. Аднак мэдыкі не прынялі яго тлумачэньняў.
У відэазвароце да журналістаў 9 работнікаў станцыі хуткай дапамогі заявілі, што абяцаныя прэзыдэнтам выплаты на 18 траўня 2020 году ім не пералічаныя, а кіраўніцтва лякарні спрабуе іх пераканаць, што ніякія выплаты ім не прадугледжаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мэдыкі чакалі большых даплат. Даведаліся ў прафсаюзаў, хто атрымае 600 рублёўЗварот яшчэ не пасьпеў шырока распаўсюдзіцца, як 18 траўня яго аўтары былі выкліканыя ў паліцыю для тлумачэньняў. Аднаму з аўтараў было ўручана папярэджаньне. У ім, у прыватнасьці, гаварылася, што падчас правядзеньня масавай акцыі забаронена выкарыстоўваць экстрэмісцкую атрыбутыку і распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы.
Апошнія два тыдні лекары ў розных рэгіёнах Расіі сталі паведамляць, што да іх не дайшлі абяцаныя Пуціным выплаты для стымуляваньня працы з пацыентамі, заражанымі каранавірусам.
Адказнасьць за праблемы, якія ўзьніклі пры налічэньні даплат расейскім дактарам, якія лечаць каранавірусных хворых, ляжыць на ўрадзе. Гэта вынікае з заявы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, якую ён зрабіў на нарадзе аб пандэміі.
«Калі б у пастанове ўраду першапачаткова былі прапісаныя ясныя, зразумелыя, празрыстыя і лёгка кантраляваныя прынцыпы і спосабы давядзеньня выплат за працу ў асаблівых умовах, тады было б менш пытаньняў да галоўных дактароў і губэрнатараў», — сказаў Пуцін.