Ва Ўкраіне ўшаноўваюць ахвяраў дэпартацыі крымскіх татараў

Дэпартацыя крымскіх татараў. Карціна Рустэма Эмінава

Ва Ўкраіне 18 траўня ўшаноўваюць ахвяраў генацыду крымскататарскага народу. У сувязі з гэтым заплянаваны памятныя імпрэзы, якія сёлета пройдуць з улікам карантынных абмежаваньняў.

Раней старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў анансаваў мэмарыяльныя акцыі на 17-18 траўня, прысьвечаныя памяці ахвяраў генацыду крымскіх татараў. Чубараў паведаміў, што 18 траўня ў 12.00 па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны і на тэрыторыі анэксаванага Расеяй Крыму будзе аб'яўлена хвіліна маўчаньня ў памяць гэтых ахвяраў.

Штогод 18 траўня ў Украіне ўспамінаюць трагічныя падзеі 1944 году, калі карэнны крымскататарскі народ савецкая ўлада выслалі за межы паўвострава ў Цэнтральную Азію. Усяго дэпартавалі больш за 180 000 чалавек. Ва Ўкраіне дэпартацыя крымскататарскага народу прызналі генацыдам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У вагоны для быдла загружалі, штабэлямі ўкладвалі». Як ў 1944 дэпартавалі крымскіх татар

Your browser doesn’t support HTML5

Як ў 1944 дэпартавалі крымскіх татар