4 сьмерці і 950 інфікаваных COVID-19 за дзень, хвароба зафіксаваная ў 100 з 118 раёнаў Беларусі. Вынікі 13 траўня

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 13 траўня

  • Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі: прызналі 4 сьмерці і 950 інфікаваных за дзень, агулам 25825 інфікаваных і 146 памерлых з пачатку пандэміі
  • Пандэмія ахапіла ўсю Беларусь. У 100 са 118 раёнаў краіны ёсьць пацьверджаныя выпадкі каранавірусу
  • На Віцебшчыне каранавірусам заразіліся больш за 1500 мэдыкаў, на Гомельшчыне — больш за 500
  • Лукашэнка заявіў, што пасьля параду ў Менску «зьніжэньне пнэўманіяў удвая». Але лекар, зь якім пагутарыла Свабода, лічыць гэтую заяву сумнеўнай.
  • Сайт «Мэдыя-Палесьсе» аштрафавалі на 3240 рублёў, бо «спрыяў пашырэньню панічных настрояў»
  • У Расеі — рост захворваньня COVID-19 за палову траўня на 56%, у Беларусі — на 45%
  • Ілан Маск адкрыў завод Tesla ў Каліфорніі, парушыўшы карантын мясцовых уладаў. На бок Маска ўстаў прэзыдэнт Трамп
  • У Гішпаніі 113-гадовая жанчына ачуняла ад каранавірусу