Наколькі могуць зьмяніцца правілы пасажырскіх пералётаў, калі пандэмія каранавірусу пойдзе на спад і аэрапорты зноў адкрыюцца для камэрцыйнага авіяруху?
Выданьне Forbes паспрабавала спрагназаваць асноўныя зьмены, якія чакаюць пасажыраў авіяліній у «посткаранавірусны» час.
Паводле экспэртаў, на якіх спасылаецца выданьне, пандэмію каранавірусу можна акрэсьліць як выпадак «новага тэрарызму» (пасьля «старой» атакі на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар у 2001), наступствам якога стаў найбуйнейшы крызіс у гісторыі камэрцыйных авіяпералётаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Белавія» пачне рэйсы Менск — Вена ад 25 красавіка. Куды яшчэ можна паляцець зь МенскуПаводле экспэртнай ацэнкі, увесь працэс рэгістрацыі пасажыраў на лётнішчы можа заняць да чатырох гадзін, з увагі на захады сацыяльнага дыстанцыяваньня, дэзынфэкцыі пасажыраў і багажу, даўжэйшыя і павальнейшыя чэргі ды даўжэйшае чаканьне пасадкі.
Паводле выданьня Forbes, новыя стандарты і правілы бясьпекі пасажырскіх авіяпералётаў могуць уключаць у сябе забарону забіраць ручны багаж на борт самалёта, абавязак насіць маскі і пальчаткі падчас палёту, самастойную рэгістрацыю на рэйс для ўсіх пасажыраў, пасьведчаньне аб імунізацыі ад каранавірусу (пасьведчаньне аб вакцынацыі — пасьля таго як будзе створана вакцына), тэставаньне крыві на лётнішчы і дэзынфэкцыйныя тунэлі для багажу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як беларусы вяртаюцца і не вяртаюцца дахаты падчас эпідэмііЛічбавыя тэхналёгіі і аўтаматызацыя адыграюць важную ролю ў будучых авіяпералётах. Каб менш было магчымых пунктаў дотыку», у аэрапортах будзе выкарыстоўвацца біямэтрычная тэхналёгія пасадкі, пры якой галоўным «пашпартам» пасажыра будзе не папяровы дакумэнт, а ўласны твар. Шэраг авіякампаній, у тым ліку British Airways, Qantas і EasyJet, ужо выкарыстоўваюць гэтую тэхналёгію.
Паводле Ўсясьветнай рады ў пытаньнях падарожжаў і турызму (WTTC), «новая норма» ў буйных аэрапортах, такіх як Гітраў у Лёндане ці JFK у Нью-Ёрку, будзе ўключаць у сябе толькі онлайн-рэгістрацыю пасажыраў і бескантактныя плацяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Белавія» з 2 траўня аднавіла палёты ў Мілян, загрузка рэйсу склала 60%Ня выключана таксама, піша Forbes, што на лётнішча будзе забаронены ўступ усім асобам, акрамя пасажыраў, якія маюць квіток на актуальны рэйс.
Што тычыцца харчаваньня на борце, то, як адзначае выданьне, складаецца тэндэнцыя, што на кароткіх рэйсах яго зусім ня будзе, а на далёкіх рэйсах авіякампаніі абмяжуюць сваю прапанову «лёгкімі пачастункамі».