Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» з 2 траўня аднавіла палёты ў Мілян, загрузка рэйсу склала 60%


Новы самалёт кампаніі Белавія. Менск, 15 жніўня 2016 году
Новы самалёт кампаніі Белавія. Менск, 15 жніўня 2016 году

Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец падчас ток-шоў на тэлеканале «Беларусь 1». Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Адноўленыя рэгулярныя зносіны паміж Менскам і Мілнам. Некалькі дзён таму урадам Італіі было абвешчана адкрыцьцё аэрапортаў. Мы аднавілі палёты ў Рым, паляцелі ў Мілян з досыць нядрэннай загрузкай для сёньняшніх умоў — больш за 60%», — сказаў Ігар Чаргінец.

Пасажырамі рэйсу сталі грамадзяне Італіі. «Існуюць абмежаваньні на ўезд у Італію: гэта можна толькі італьянцам, іншаземцам з відам на жыхарства. Але, тым ня менш, прыкметы „вясны“ ёсьць», — дадаў Чаргінец.

Паводле словаў намесьніка генэральнага дырэктара «Белавія», авіякампанія зможа дагнаць вынікі 2019 году ў лепшым выпадку налета. «У прынцыпе, гэта ацэнкі ўсёй сусьветнай авіяцыі», — адзначыў ён.

З прычын пандэміі «Белавія» з 12 сакавіка прыпыняла палёты ў Мілян. Яны адноўленыя 2 траўня, але турыстычныя паездкі ў Італію пакуль не дазволеныя, таму падарожнічаць паміж дзьвюма краінамі можна толькі дзеля працоўных або мэдычных мэтаў.

Рэйсы ў Рым былі выкананыя 17, 24 красавіка і 1 траўня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG