Міністэрства абароны назвала час правядзеньня параду ў Менску
Падрыхтоўка да Дню Перамогі ў Менску.
Парад у Менску пачнецца 9 траўня ў 11:00, паведамляе Міністэрства абароны.
Гэнэральная рэпэтыцыя параду пачнецца 8 траўня а 21:00.
Аляксандр Лукашэнка ў адказ на абвінавачваньні ў непатрэбнасьці масавых збораў у разгар пандэміі каранавірусу заяўляў, што ніводнае мерапрыемства да Дня перамогі адмененае ня будзе. Гэта тычыца ў тым ліку вайсковага параду 9 траўня ў Менску.