Аляксандар Лукашэнка назваў «хлусьнёй і фэйкам» публікацыі ў расейскіх СМІ пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі, адказваючы на пытаньні журналістаў, піша Беларусь сегодня». Заява прагучала падчас наведваньня Рэспубліканскага палігону для выпрабаваньня мабільных машын Аб'яднанага інстытуту машынабудавання НАН Беларусі,
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Беларусь у колькасьці тэстаў на COVІD-19 у пераліку на 1 мільён чалавек ідзе на другім месцы ў сьвеце, запэўніў Лукашэнка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь сапраўды на другім месцы ў сьвеце па тэстах на COVID-19 на душу насельніцтва, як сказаў Лукашэнка?«Таму рэакцыя некаторых расейскіх СМІ — гэта хлусьня і фэйк. Я ж прасіў: мы вас не чапаем, і вы нас не чапайце».
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў рэакцыю «на Ўсходзе» на рашэньне кіраўніцтва Беларусі правесьці ў Менску вайсковы парад 9 траўня.
«Парад пройдзе, перажывём гэта ўсё, і хваля спадзе. Калі ў твой адрас сыплюць абвінавачаньні, выстаўляюць вэрсіі, вядома, трэба рэагаваць. Але рэакцыя павінна быць своечасовай, мэтанакіраванай і адэкватнай», — падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Парад — памылка і злачынства з боку Лукашэнкі». Расейскія дэпутаты не зьбіраюцца ў МенскЛукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Менск на парад Перамогі.
«Публічна запрашаю кіраўнікоў дзяржаў, хоць бы былога Саюзу. Правільна было б сабрацца ў Менску. Рэспубліка была сьцёртая з твару зямлі, першая прыняла ўдар. Гэта жывы помнік вайне», — падсумаваў Лукашэнка, дадаўшы, што 5 траўня ў яго заплянаваная тэлефонная размова з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сусьветная арганізацыя здароўя занепакоеная парадам у МенскуЛукашэнка таксама прапанаваў зрабіць так, каб убачыць беларускі парад была магчымасьць у шырокага кола тэлегледачоў, у прыватнасьці расейскіх. «Трэба папрасіць расейскае тэлебачаньне паказаць наш парад расейцам. Гэта ж нашы родныя браты», — сказаў ён.
Паводле Лукашэнкі, некаторыя прэзыдэнты могуць не прыехаць на парад нават не праз боязь чагосьці, а таму, што «трэба захаваць твар», бо «увялі ж карантын, камэнданцкую гадзіну і гэтак далей, і тут бах — у Беларусь паехалі».